Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Verborgenheit f - заці́шнасць, уту́льнасць, абаро́ненасць

Verbót n -(e)s, -e забаро́на;

das ~ über etw. (A) verhängen забараня́ць што-н. (загадам);

ein ámtliches ~ афіцы́йная забаро́на

verbóten a забаро́нены;

~e Früchte schmécken süß забаро́нены плод сма́чны; ≅ дзе плот ды дзяду́ля, там смачне́йшыя ду́лі (грушы)

Verbótsantrag m -(e)s, -träge прапано́ва [зая́ва] аб забаро́не (чаго-н.)

verbótswidrig a, adv насу́перак забаро́не

Verbótszeichen m -s, - забаро́нны знак [сігна́л] (для транспарту)

verbránnt a разм.

1) перапа́лены

2) загарэ́лы (на сонцы)

Verbráuch m -(e)s

1) спажыва́нне, расхо́д (an D – чаго-н.)

2) мед. знясі́ленне

verbráuchen

1. vt спажыва́ць, выдатко́ўваць

2. ~, sich змардава́ць, знясі́ліцца Verbráucher

m -s, - спажыве́ц

Verbráuchssteuer f -, -n уско́сны пада́так на прадме́т спажыва́ння