Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

verbráucht a

1) спажы́ты, выдаткава́ны

2) тэх. адпрацава́ны

3) вы́матаны, змо́раны, знясі́лены, змардава́ны (пра чалавека)

verbrämen vt

1) прыхаро́шваць

2) гавары́ць намёкамі [асцяро́жна, мя́кка]

verbréchen* vt

1) зрабі́ць злачы́нства;

Schlímmes ~ зрабі́ць ця́жкае злачы́нства

2) лама́ць, абло́мваць

3) правіні́цца ў чым-н.;

ein Gedícht ~ жарт. напіса́ць дрэ́нны верш

Verbréchen n -s, - злачы́нства;

ein ~ begéhen* зрабі́ць злачы́нства;

ein ~ an der Ménschheit злачы́нства су́праць чалаве́цтва

Verbrécher m -s, - злачы́нца, злачы́нец

verbrécherisch a злачы́нны

verbréiten

1. vt

1) распаўсю́джваць, пашыра́ць (у розн.знач.)

2) выдава́ць (тайну, сакрэт)

2. ~, sich (über A)

1) распаўсю́джвацца, рассяля́цца (па чым-н.)

2) разм. ве́сці до́ўгія размо́вы

3) распаўсю́джвацца, разно́сіцца (дзе-н. – пра чуткі, пагалоскі)

Verbréiter m -s, - распаўсю́джвальнік

verbréitern vt расшыра́ць, пашыра́ць (тс. перан.)

Verbréitung f -, -en распаўсю́джванне, пашырэ́нне