Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Schléiße f -, -n лучы́на; драні́цы

schléißen*

1. vt

1) кало́ць (лучыну); дзе́рці (лыка)

2) абшчы́пваць, абску́бваць (пер’е, валасы)

2. vi (s) зно́швацца, рва́цца

schlémmen vi разм. мно́га е́сці, піць; дагаджа́ць стра́ўніку

Schlémmer m -s, - абжо́ра

schléndern vi (s) разм. бадзя́цца, тулі́цца

Schléndri¦an m -s разм. пагардл.

1) заскару́зласць, іне́ртнасць

2) цягані́на

3) абыя́кавасць

Schlénker m -s, -

1) пахі́стванне (пра паходку)

2):

éinen ~ máchen кры́ху прайсці́ся; зайсці́ куды́-н. (паблізу)

schlénkern vt, vi

1) адкі́дваць, скіда́ць (туфель з нагі і г.д.)

2) разма́хваць (рукамі), матля́ць (нагамі)

Schléppdampfer m -s, - буксі́р, буксі́рны парахо́д

Schléppe I f -, -n шлейф