Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

sáftig a

1) сакаўны́, сакаві́ты;

ein ~es Grün я́рка-зялёны ко́лер

2) разм. сакаві́ты, сма́чны

Sáftigkeit f - сакаві́тасць

Sáftladen m -s, -läden пагардл. кра́мка, ла́вачка

sáftlos a

1) без со́ку, сухі́

2) вя́лы (пра чалавека)

Ságe f -, -n

1) пада́нне, леге́нда, са́га;

wie die ~ erzählt зго́дна з пада́ннем

2) чу́тка, пагало́ска

ságen vt

1) гавары́ць, каза́ць;

man sagt ка́жуць;

das lässt sich leicht ~ ! лёгка каза́ць!;

geságt – getán сказа́ў – зрабі́ў;

wie man zu ~ pflegt як ка́жуць, як гаво́рыцца, як той каза́ў;

so zu ~ так бы мо́віць;

wenn man so ~ darf калі́ мо́жна так сказа́ць [вы́разіцца];

das muss man ~ гэ́та трэ́ба прызна́ць;

dagégen ist nichts zu ~ су́праць гэ́тага не прыхо́дзіцца пярэ́чыць;

j-m etw. ~ lássen* перада́ць каму́-н. (на словах, праз трэцюю асобу);

lássen Sie sich geságt sein! ма́йце гэ́та на ўва́зе, по́мніце пра гэ́та! (з пагрозай);

sich (D) etw. nicht zwéimal ~ lássen* не застаўля́ць сябе́ ўпро́шваць;

damit ist álles geságt гэ́тым усё ска́зана;

es ist nicht zu viel geságt без перабо́льшвання мо́жна сказа́ць

2) зна́чыць;

das hat nichts zu ~ гэ́та нічо́га не зна́чыць;

◊

ságe und schréibe літара́льна, сло́ва ў сло́ва; сама́е ма́лае са́ма менш, ні даць, ні ўзяць;

ságe und schréibe húndert Éuro пішу́ про́піссю: сто е́ўра;

das hat mich, ságe und schréibe, húndert Éuro gekóstet я за гэ́та заплаці́ў ні мно́га, ні ма́ла – сто е́ўра;

ich hábe ihn, ságe und schréibe, zéhnmal gefrágt я пыта́ўся ў яго́ літара́льна дзе́сяць разо́ў;

er hat hier nichts zu ~ ён тут не распараджа́ецца

ságenhaft a легенда́рны, ка́зачны, міфі́чны

Ságo m -s са́га (крупы)

sah impf ад séhen*

Sáhne f - смята́нка, вяршкі́;

sáure ~ смята́на