Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Sáhnebonbon [-bɔ˜bɔ˜:] m, n -s, -s сметанко́вая цуке́рка [караме́ль]

Sáhneeis n -s вяршко́вае [сметанко́вае] маро́жанае

sáhnen

1. vt здыма́ць вяршкі́ [смята́ну]

2. vi пакрыва́цца вяршка́мі

Sáhnetorte f -, -n торт з крэ́мам

sáhnig a

1) падо́бны да вяршко́ў

2) тлу́сты (пра малако)

Saison [sε'zɔ˜:] f -, -s сезо́н

Saisonartikel [sε'zɔ˜:-] m -s, - сезо́нны тава́р

saisonbedingt [sε'zɔ˜:-] a сезо́нны, да сезо́ну

Saisonkarte [sε'zɔ˜:-] -, -n сезо́нны біле́т

Sáite f -, -n струна́;

◊

ándere ~n áufziehen* змяні́ць тон;

j-m die ~n hoch spánnen ≅ узя́ць каго́-н. у абаро́т