Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Rúhelosigkeit f - неспако́й, трыво́га

rúhen vi

1) адпачыва́ць;

ich wérde nicht éher ~, bis… я не супако́юся дату́ль [да таго́ ча́су], паку́ль…;

◊

jéder ruht so, wie er sich béttet ≅ што пасе́еш, тое́ і пажне́ш

2) бы́ць у спако́і; ляжа́ць; быць нерухо́мым, стая́ць, нічо́га не рабі́ць;

die Árbeit ruht пра́ца не ро́біцца;

in der Érde ~ спачыва́ць, быць пахава́ным;

das Dénkmal ruht auf dem Sóckel по́мнік стаі́ць на цо́калі;

die gánze Vérantwortung ruht auf méinen Schúltern уся́ адка́знасць ляжы́ць на маі́х пляча́х [на мне];

die Verhándlungen ~ перамо́вы прыпыні́ліся;

den Streit ~ lássen* не пачына́ць спрэ́чку

Rúhepause f -, -n пярэ́дых, па́ўза, перапы́нак

Rúheplatz m -es, -plätze ме́сца адпачы́нку

Rúhestand m -es адста́ўка;

in den ~ géhen* пайсці́ ў адста́ўку [на пе́нсію];

im ~ sein быць у адста́ўцы

Rúheständler m -s, - адстаўні́к, пенсіяне́р

Rúhestätte f -, -n пасце́ль; ме́сца адпачы́нку;

die létzte ~ апо́шняе прыста́нішча, апо́шні прыста́нак (магіла)

Rúhestörer m -s, - паруша́льнік цішыні́ [грама́дскага пара́дку]

Rúhestunde f -, -n час адпачы́нку; мёртвая гадзі́на (пасля абеду)

Rúhetag m -(e)s, -e во́льны [выхадны́] дзень