Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Rúfnummer f -, -n ну́мар (абанента)

Rúfweite f -, -n адле́гласць чу́тнасці

Rúfzeichen n -s, - радыё, марск., ав. пазыўны́ сігна́л; pl пазыўны́я

Rugby [rakbi:] n -s спарт. рэ́гбі

Rúhe f -

1) спако́й; нерухо́масць; тэх. нерабо́чы стан;

ímmer mit der ~! цішэ́й!;

lássen Sie mich in ~! пакі́ньце мяне́ ў спако́і!;

sich nicht aus der ~ bríngen lássen* захава́ць спако́й;

sich (D) kéine ~ gönnen не ве́даць спако́ю;

zur ~ kómmen* адпачы́ць, мець пярэ́дых;

j-n in ~ lássen* даць спако́й каму́-н., адчапі́цца ад каго́-н.

2) адпачы́нак, сон;

sich zur ~ begében* кла́сціся спаць

3) цішыня́, ціш; пара́дак;

~! ці́ха!, спако́йна!;

~ hálten*! захо́ўвайце цішыню́!

Rúhebank f -, -bänke ляжа́нка, ла́ўка

rúhebedürftig a які́ патрабу́е спако́ю

Rúhebett n -s, -en

1) кушэ́тка, кана́па

2) высок. ме́сца сну, ло́жак

Rúhelage f -, -n стан с(у)пако́ю [раўнава́гі]

rúhelos

1. a неспако́йны, няўры́мслівы

2. adv без адпачы́нку; неспако́йна; трыво́жна