Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

resigníeren vi (auf A) адмаўля́цца (ад чаго-н.); прыміры́цца (з чым-н.); расчарава́цца (у чым-н.)

resigníert a расчарава́ны, пако́рлівы лёсу

Resisténz f -, -en супраціўле́нне, супрацьдзе́янне, процідзе́янне, выно́слівасць;

passíve ~ léisten ака́зваць пасі́ўнае супраціўле́нне

resolút a рашу́чы, энергі́чны

Resolutión f -, -en

1) рэзалю́цыя, пастано́ва

2) мед. рассыса́нне, спыне́нне запале́нчага працэ́су

Resonánz f -, -en рэзана́нс; перан. тс. во́дгук, адгало́сак;

éine gróße ~ fínden* мець шыро́кі рэзана́нс [во́дгук, адгало́сак]

Respékt m -(e)s пава́га, паша́на;

~ vor j-m háben з пава́гай ста́віцца да каго́-н.;

j-m ~ zóllen паважа́ць каго́-н.;

mit schúldigem ~ з нале́жнай пава́гай;

mit ~ zu ságen з дазво́лу сказа́ць, праба́чце за выка́званне

respektábel a паважа́ны; салі́дны, рэспекта́бельны

respéktgebietend a які́ выкліка́е пава́гу

respektíeren vt

1) паважа́ць (каго-н.)

2) выко́нваць (рашэнні); прытры́млівацца (чаго-н.);

éinen Beschlúss ~ лічы́цца з рашэ́ннем, выко́нваць рашэ́нне