Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Rábe m -n, -n крумка́ч, груга́н;

gefräßig wie ein ~ ве́льмі [на́дта] пражо́рлівы;

er stiehlt wie ein ~ ён крадзе́ ўсё, што папа́ла;

◊

ein wéißer ~ бе́лая варо́на;

die ~n müssen éinen Géier háben ≅ на то́е і шчупа́к у вадзе́, каб кара́сь не драма́ў

Rábenaas n -es, -äser лаянк. па́дла, шы́бенік, свалата́

Rábeneltern pl пагардл. жо́рсткія [чэ́рствыя] бацькі́

Rábenkrähe f -, -n варо́на

Rábenmutter f -, -mütter пагардл. блага́я [чэ́рствая] ма́ці; ма́ці, яка́я кі́дае сваі́х дзяце́й

rábenschwarz a вараны́, сінява́та-чо́рны, чо́рны як смоль

Rábenvater m -s, -väter пагардл. жо́рсткі ба́цька, благі́ [чэ́рствы] ба́цька

rabiát a гру́бы; лю́ты, раз’ю́шаны

Ráche f - по́мста, адпла́та;

~ brüten заду́мваць по́мсту;

~ üben [néhmen*] (an D) по́мсціць (каму-н.);

aus ~ у я́касці по́мсты, по́мсцячы;

~ schwören* кля́сціся адпо́мсціць;

aus ~ für (A) у адпла́ту, каб адпо́мсціць;

~ über den Verräter! по́мста прада́ўцу!, прада́ўцу па заслу́гах!

Ráchedurst m -es прага́ по́мсты