Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

morálisch a мара́льны, высокамара́льны, духо́ўны

moralisíeren vi чыта́ць мара́ль, маралізава́ць

Morást m -(e)s, -e і Moräste бало́та, твань, дрыгва́

morástig a бало́тны, дрыгвяні́сты, багні́сты

Moratórium n -s, -ri¦en марато́рый, адтэрміно́ўка плацяжо́ў;

ein ~ erklären аб’яві́ць марато́рый

Moräne f -, -n геал. марэ́на

morbíd a

1) сла́бы, кво́лы, хвараві́ты, нямо́глы

2) трухля́вы; ло́мкі, кро́хкі

3) жыв. мя́ккі, прые́мны

Mórchel f -, -n бат. смаржо́к

Mord m -(e)s, -e забо́йства;

éinen ~ begéhen* зрабі́ць забо́йства

Mórdanschlag m -(e)s, -anschläge юрыд. зама́х на жыццё