Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Méldefahrer m -s, - вайск. сувязны́ самака́тчык, сувязны́ матацыклі́ст

Méldegänger m -s, - вайск. пе́шы пасы́льны

Méldehund m -(e)s, -e вайск. саба́ка су́вязі

Méldekartentasche f -, -n вайск. палява́я су́мка

mélden

1. vt (D, bei D)

1) паведамля́ць, дакла́дваць, сігналізава́ць, рапартава́ць;

er hat nichts zu ~ яму́ няма́ чаго́ сказа́ць;

die Zéitungen ~ газе́ты паведамля́юць

2) прапіса́ць;

j-n bei der Polizéi ~ прапіса́ць [зарэгістрава́ць] каго́-н. у палі́цыі

2. ~, sich з’яўля́цца;

sich zum Wort ~ прасі́ць сло́ва;

sich krank ~ паве́даміць аб сваёй хваро́бе (па месцы працы);

sich ~ lássen* прасі́ць далажы́ць [паве́даміць] аб сваі́м прыбыцці́ [аб сабе́]

Méldeordnung f -, -en вайск. пара́дак яўкі

Méldepflicht f -, -en

1) абавя́зак своечасо́вай прапі́скі

2) вайск. абавязко́вая яўка

méldepflichtig a які́ падляга́е рэгістра́цыі, які́ абавя́заны прапіса́цца

Mélder m -s, - вайск. сувязны́, пасы́льны

Mélderakete f -, -n сігна́льная раке́та