Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

líeben vt любі́ць, каха́ць;

was sich liebt, das neckt sich хто каго́ лю́біць, той таго́ чу́біць; хто лю́біцца, той чу́біцца

líebenswert a ва́рты любо́ві

líebenswürdig a мі́лы, ве́тлівы, ласка́вы, прыя́зны

Líebenswürdigkeit f -, -en ласка́васць, ве́тлівасць, прыя́знасць;

er ist die ~ selbst ён сама́ ве́тлівасць

líeber

1. a міле́йшы, даражэ́йшы

2. adv лепш, ле́пей, ахво́тней

Líebesbrief m -(e)s, -e любо́ўнае пісьмо́

Líebesdienst m -(e)s, -e сябро́ўская паслу́га;

j-m éinen ~ erwéisen* зрабі́ць каму́-н. ла́ску

Líebeserklärung f -, -en прызна́нне ў каха́нні

Líebesgabe f -, -n

1) (па)дару́нак

2) ахвярава́нне, мі́ласціна

Líebespaar n -(e)s, -e закаха́ная па́ра; каха́нкі