Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kúddelmuddel m, n -s дыял., разм. вэ́рхал, беспара́дак

Kúfe I f -, -n цэ́бар, бо́чка

Kúfe II f -, -n по́лаз (саней)

Kúfengestell n -(e)s, -e ав. лы́жнае шасі́

Kúgel f -, -n

1) шар

2) ку́ля; ядро́;

die ~ stóßen спарт. штурха́ць ядро́;

◊

éine gróße ~ schíeben* разм. правярну́ць вялі́кую спра́ву;

die ~ kommt ins Róllen рашу́чы мо́мант блі́зка; ≅ лёд крану́ўся

Kúgelabschnitt m -(e)s, -e матэм. шаравы́ сегме́нт

Kúgelausschnitt m -(e)s, -e матэм. шаравы́ се́ктар

kúgelförmig, kúgelig a шарападо́бны, сферы́чны, кру́глы

Kúgellager n -s, - шарыкападшы́пнік

kúgeln

1. vt кача́ць; надава́ць фо́рму ша́ра, каці́ць

2. vi

1) (s) кача́цца, каці́цца

2) (h) (über A) балаці́раваць (шарамі чыю-н. кандыдатуру)

3. ~, sich кача́цца, каці́цца;

sich vor Láchen ~ кача́цца [захо́дзіцца] ад [са] сме́ху