Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kárfreitag m -(e)s, -e рэл. Вялі́кая (перадвелікодная) пя́тніца

Karfúnkel m -s, -

1) карбу́нкул (каштоўны камень)

2) разм. гл. Karbunkel

karg a

1) скупы́, мізэ́рны

2) убо́гі, бе́дны;

ein ~es Lében führen жы́ць у гале́чы;

bésser ~ als arg прым. бе́днасць не зага́на

kárgen vi (mit D) скупі́цца (на што-н.), шкадава́ць (чаго-н.);

mit Wórten ~ быць скупы́м на сло́вы

Kárgheit f - ску́пасць, скна́рнасць, скна́рыстасць

karíert a клятча́сты

Karikatúr f -, -en карыкату́ра, шарж

karikíeren vt малява́ць [пака́зваць] у карыкату́рным вы́глядзе, шаржы́раваць

Karmesín n -s кармазі́н (фарбавальнае рэчыва)

karmesínrot a ярка-чырво́ны, кармі́нны