Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Kártenbestellung f -, -en зака́з біле́таў;

~en entgégennehmen* прыма́ць папярэ́днія зака́зы на біле́ты

Kártenhaus n -es, -häuser ка́ртачны дамо́к (тс. перан.)

Kártenkunde f - картагра́фія

Kártenlegerin f -, -nen гада́лка

Kártenspiel n -(e)s, -e гульня́ ў ка́рты

Kártensystem n -s, -e ка́рткавая сістэ́ма забеспячэ́ння

kartíeren vt

1) уключа́ць у картатэ́ку

2) пазна́чаць [адлюстрава́ць] на ка́рце [ма́пе]

Kartóffel f -, -n бу́льба (без pl культура); бу́льбіна;

néue [júnge] ~n малада́я бу́льба;

~n in der Schále нялу́пленая бу́льба [з лупі́намі];

~n áusmachen [gráben, róden] капа́ць бу́льбу;

~n lésen* збіра́ць бу́льбу (на полі);

~n légen [áuslegen, sétzen] садзі́ць бу́льбу

Kartóffelernte f -, -n

1) убо́рка бу́льбы

2) ураджа́й бу́льбы

Kartóffelkäfer m -s, - бульбяны́ [калара́дскі] жук