Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Vervíelfältigungsapparat m -(e)s, -e мно́жыльны апара́т, гекто́граф, рата́тар і г.д.

vervóllkommnen

1. vt удаскана́льваць

2. ~, sich удаскана́львацца, павыша́ць сваю́ кваліфіка́цыю

Vervóllkommnung f -, -en

1) удаскана́ленне

2) павышэ́нне кваліфіка́цыі

vervóllständigen vt

1) дапаўня́ць, папаўня́ць

2) удаскана́льваць

Vervóllständigung f -, -en

1) папаўне́нне, дапаўне́нне

2) удаскана́ленне

verw. = verwitwet – аўдавелы

Verw. = Verwaltung – упраўленне

verwáchsen* I vi (s)

1) заго́йвацца, зараста́ць

2) зраста́цца

3) зажыва́ць (пра рану)

verwáchsen II a

1) заро́слы

2) гарба́ты, скрыўлены

Verwáchsung f -, -en

1) зраста́нне, зро́шчванне

2) зараста́нне

3) скрыўле́нне, скру́чванне