Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Heroín n -s гераі́н

heróisch a гераі́чны

Heróismus m - геро́йства, гераі́зм, му́жнасць

Héros m -, Heróen міф. геро́й, паўбо́г

Herr m -n, -en

1) пан, спада́р, гер;

méine Dámen und ~en! пано́ве!, спада́рыні і спадары́!;

~ Náseweis вы́скачка;

als gróßer ~ lében жы́ць па-па́нску [па́нам];

den gróßen ~en spíelen выдава́ць сябе́ за вялі́кага па́на

2) гаспада́р, улада́льнік;

~ der Láge sein быць гаспадаро́м стано́вішча;

éiner Sáche (D) ~ wérden спраўля́цца з чым-н.

3) мужчы́на;

für ~en для мужчы́н

4) Бог, Гаспо́дзь;

~ des Hímmels! Бо́жа!;

~, du méine Güte! Бо́жа літасці́вы!;

dem ~n sei's geklágt! (няха́й) ба́чыць Бог!;

◊

in állen ~en Länder усю́ды

Hérrchen m -s, -

1) пагардл. пані́ч, мало́йчык

2) гаспада́р (сабакі)

Hérrenanzug m -(e)s, -züge мужчы́нскі касцю́м

Hérrenartikel pl галантарэ́йныя тава́ры і гато́вае мужчы́нскае адзе́нне

Hérrenbad n -(e)s, -bäder мужчы́нская купа́льня

Hérrenhaus n -es, -häuser

1) па́нскі дом

2) гіст. ве́рхняя пала́та (парламента)