Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Gespánn n -(e)s, -e запрэ́жка

gespánnt напру́жаны; наця́гнуты;

~ auf etw. (A) sein з ціка́васцю чака́ць чаго́-н.;

mit j-m auf ~em Fúße stéhen* быць у напру́жаных адно́сінах з кім-н.

Gespánntheit f - напру́жанасць

Gespénst n -(e)s, -er пры́від, здань;

er sieht überall ~er яму́ ўсю́ды не́шта здае́цца [мро́іцца]

gespénsterhaft, gespénstig a пры́відны, таямні́чы

gespérrt

1. a зачы́нены

2. adv:

~ gedrúckt палігр. надрукава́ны ў разра́дку

Gespíele m -n, -n уст. ся́бар дзяці́нства

gespíelt a шту́чны, ненатура́льны

gespíen, gespíeen part II ад spéien*

Gespínnst n -(e)s, -e пра́жа, пра́дзіва;

ein ~ von Lüge und Betrúg павуці́нне хлусні́ і падма́ну