Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Се́ўка 1 ‘плеценае з лазы і саломы начынне для сяўбы, сявенька’ (Скарбы; беласт., Сл. ПЗБ). Да сеяць (гл.).

Се́ўка 2 ‘птушка Charadrius pluvialis L.’ (Ласт.). Гл. сіўка, сявец 2.

Се́ўкаць ‘гаварыць (злосна)’ (ТС). Няясна, параўн. сяўрэкаць ‘тс’, ся́ўкаць (гл.).

Се́ўкі ‘рэдкі (пра матэрыял)’, се́ўко ‘рэдка вытканае палатно’ (шчуч., Нар. лекс.; навагр., З нар. сл.). Да сеяць (гл.) з суф. ‑к‑; семантычная матывацыя ‘тое, праз што сеюць’.

Се́ўрук ‘паўночны вецер’ (Касп.). Гл. сяўрук.