Се́ўкі ‘рэдкі (пра матэрыял)’, се́ўко ‘рэдка вытканае палатно’ (шчуч., Нар. лекс.; навагр., З нар. сл.). Да сеяць (гл.) з суф. ‑к‑; семантычная матывацыя ‘тое, праз што сеюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)