Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ро́за ’ружа, Rosa L.’ (міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), ’куст кветак’ (ТС), ро́зіна ’куст ружы, кветка ружы’ (міёр., Нар. словатв.), ро́за, ру́жа, дзі́кая ро́за ’шыпшына’ (віц., ЛА, 1). З рус. ро́за, якое праз ням. Rose з лац. rōsa (Фасмер, 3, 494). Сюды ж ро́зовый васылёк ’зязюльчын светнік, Coronaria flos cuculi L.’ (бяроз., Нар. лекс.), ро́зова воло́шка ’васілёк лугавы, Centaurea jacea L.’ (ТС), ро́завы ’ружовы’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4).

Ро́залка ’паглыбленне (равок) паміж загонамі пры ворыве ў роскідку’ (слуц., Лекс. і грам., 15). З ро́звалка, якое з раз- і валі́ць (гл.). Семантычна ро́звалка — тое ж, што і ро́скідка (гл. роскід).

Ро́зачкі ’дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы’ (воран., Шатал.), ро́зачкі ’дзве палачкі, што дзержаць чыны’ (швянч., Сл. ПЗБ). Няясна.

Ро́зваль (у Насовіча ро́зволь, відаць, пад уплывам уво́лю) ’задавальненне, раскоша’, параўн. выраз: наеўся ў розволь ’уволю, удосталь’ (Нас.). Да раз‑вал‑іцца ’раскінуцца’ (гл.). Утворана ад асновы (з прэфіксам) і суфікса ‑ь з адцягненым значэннем, як удосталь, уроссып, рус. вдоль, вдоволь і інш. Параўн. з гэтым жа коранем рус. пск. ро́звалень ’мяла, цяльпук’, ро́зваль ’нядбайны, без парадку’.

Ро́звальні1, разва́льні ’сані-развалы, развалкі’ (ТСБМ; круп., Жыв. сл.; Сцяшк.), ’шырокія сані’ (в.-дзв., Шатал.; брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’вялікія сані’ (Байк. і Некр.); ’прыстасаванне да саней для расшырэння іх плошчы’ (глус., Янк. Мат.; Юрч.); ’крывіны з бакоў саней (каб накласці многа грузу)’ (Бяльк.); ’дзве крывуліны, што насаджваюцца на канцы задняй восі, калі возяць бярвенні’ (там жа). Да развалы (гл.). Суфікс ‑н‑і, як у сані (гл.).

Ро́звальні2 ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (арш., чач., ДАБМ, камент., 826; Рам. 8) — у выніку кантамінацыі лексем розвіны, рэзвілі, рэзвіны ’тс’ (гл. рэзгіны) і розвальні ’сані-развалы’ паводле падабенства.

Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл. *orz‑vor‑a < прасл. *vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).

Ро́зведы разм. ’разведка’ (ТСБМ), звычайна разве́дкі ’тс’ (Ласт.). Да разведаць (гл.).

Ро́зверць (розьверць) ’раструб’, ’архідэя’ (Байк. і Некр.). Фармальна да раз- і вярцець (гл.). Сема ’труба, што пашыраецца на канцы, альбо нешта, што пашыраецца да канца’ прысутнічае ў рус. вяц., маск. ро́зверть ’развілак дарог, ростані’, польск. rozwiertak, харв. razvr̀tač ’рассвідроўванне’. Архідэя названа паводле падабенства кветкі да раструба.

Ро́звільны (ро́зьвільны) ’сані-развалкі’ (Бяльк.) — у выніку кантамінацыі лексем розвальні ’тс’ і развілкі (гл.).

Ро́звіны (розьвіны) ’рэзгіны — прылада для нашэння сена, саломы’ (Касп.; ушац., Нар. сл.; талач., Шатал.; шум., Сл. ПЗБ; ДАБМ, камент., 826). Да рэзгіны (гл.). Не выключаны ўплыў лексемы розвальні1 (гл.). Параўн. таксама ро́звальні2, розвы (гл.).