Ро́зверць (розьверць) ’раструб’, ’архідэя’ (Байк. і Некр.). Фармальна да раз- і вярцець (гл.). Сема ’труба, што пашыраецца на канцы, альбо нешта, што пашыраецца да канца’ прысутнічае ў рус. вяц., маск. ро́зверть ’развілак дарог, ростані’, польск. rozwiertak, харв. razvr̀tač ’рассвідроўванне’. Архідэя названа паводле падабенства кветкі да раструба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)