Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ро́чкі1 ’тэрміны судаводства ў гродскіх судах’ (Гарб.). З польск. roki (sądowe) ’тэрмін паўнамоцтва судоў’, ст.-польск. poroczki ’земскія, павятовыя суды’. Да рок1 (гл.).

Ро́чкі2 ’верхавіны дрэў’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з ’атожылкі на галінах, якія выраслі за адзін год’, гл. рок1.

Ро́чнік ’аднагодак’ (Жд. 3; маст., шальч., смарг., Сл. ПЗБ), ’аднагадовае жарабя’ (бяроз., Шатал.). З польск. rocznik ’аднагодак’. ст.-польск. roczeń ’аднагадовая жывёла’, якія з roczny ’гадавы, аднагадовы’ < rokрок1 (гл.). Мацкевіч (у Сл. ПЗБ, 4, 307) падае яшчэ польск. rocznik ’штогодні кантынгент прызыўнікоў’.

Ро́чніца ’гадавіна’ (Нас.), ’памінкі па нябожчыку праз год пасля смерці’ (Нас., Некр. і Байк., Сцяшк. Сл.; смарг., Шатал.). Да рачні́ца (гл.), якая з польск. rocznica ’тс’.