Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Рож ж. р. ’жыта’ (в.-дзв., лудз., Сл. ПЗБ; ПСл), укр. рож, рус. рожь, стараж.-рус. ръжь, польск. reż, rża ’тс’, н.-луж. rež, в.-луж. rož, палаб. raz, чэш. rež, мар. rýž ’тс’, славац. raž, славен. rež, ȓž, серб. ра̂ж, р̑ж, харв. дыял. rôž, макед. ’рж, балг. ръж, ръжта́. Прасл. *rъžь, роднаснае літ. rugỹs ’жыта’, лат. rudzis, ст.-прус. rug(g)is, ст.-ісл. rugr, ст.-н.-ням. roggo, ст.-англ. ruge, англ. rye, ням. Roggen. Паводле Дзечава (Thrak. Sprachreste, 87), а яшчэ раней Маера (BB, 20, 121) і Фіка (BB, 29, 241) сюды ж фрак.- макед. βρίζα ’жыта’, (параўн. балг. бри́ца ’тс’, гл. брыца) — у гэтым сумняваецца Фасмер (3, 494); і.-е. *u̯rughi̯o ’жыта’ (Бязлай, 3, 211; Рэйзэк, 541); *rughi̯o‑ (Міклашыч, 285; Голуб-Копечны, 312; Младенов, 565; БЕР, 6, 363; з і.-е. *ru‑gh‑ ’рваць’ (Трубачоў, Этногенез, 213).

Ро́жа1 ’ружа’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Мал., Шат., Бяльк., Стан., Байк. і Некр., Растарг., Нар. Гом., ТС), ’шток-ружа, сляс, Alcea rosea L.’, ’мальва пагрэбаваная, Malva neglecta Wallr.’, ро́жа лясная ’лясная мальва, зінзівер, Malva silvestris L.’ (Кіс.), ро́жа садо́вая ’ружа (з песні)’ (Ян.), ро́жа ’мальва’ (Нас., Растарг., Мат. Гом.), ’шыпшына’ (ПСл), ’вяргіня’ (Сл. Брэс.), ’від кветкі, ружа’ (зэльв., Нар. словатв.), ’дэкаратыўная расліна з вялікімі яркімі кветкамі’ (Скарбы), ро́жавы ’светла-чырвоны, ружовы’ (Гарод., Стан., Др.-Падб., Байк. і Некр.). З польск. róża < ст.-чэш. ruože, róže ці с.-в.-ням. rôse, якія з лац. rōsa ’ружа’. У сярэднявеччы была вельмі пашыраная ў манастырскіх садах. Першакрыніцай лац. rōsa і ст.-грэч. ῥόδον былі, відаць, іранскія мовы (Фасмер, 3, 493), параўн. ст.-іран. *u̯ṛda, з якога развілося перс. gul ’ружа’ (Сной у Бязлай, 3, 202). Фрыск (3, 661) у якасці роднаснага слова прыводзіць араб. warada ’цвісці, распускацца’. Гл. таксама ESJSt, 13, 779.

Ро́жа2 ’інфекцыйная хвароба Erysipelas — вострае запаленне скуры і лімфатычнай сеткі скуры’ (ТСБМ, Сцяшк., Бір. Дзярж., Бяльк., Касп., Шат.; нараўл., Арх. ГУ; ашм., Стан.; Байк. і Некр., Мат. Гом., ТС, Сл. ПЗБ), ’хвароба ў свіней’ (ЛА, 1). З польск. róża ’тс’ < róża ’ружа’ з прычыны чырвона-ружовага колеру скуры пры гэтай хваробе (Праабражэнскі, 2, 209; Фасмер, 3, 493; Голуб-Ліер, 427). Дарэчы, лац. назва ўзыходзіць да ст.-грэч. ἐρυςυιέλας ’рожа’, якое з ἐρυθρός ’чырвоны’ і πελ‑ ’шкура, скура’ (Голуб-Ліер, 153).

Ро́жа3 абраза, ’морда’ (беласт., Сл. ПЗБ). Відаць, з рус. ро́жа ’фізіяномія, морда, твар, выгляд’, якое з прасл. *rodja < *rodъ > род1 (гл.). Параўн. стараж.-рус. рожаи ’выгляд, твар’, рожаистъ ’прыгожы’, лат. raža ’вялікая сям’я’, ’ураджай’ (Фасмер, 3, 492).

Ро́жай ст.-бел. ’від, гатунак’, ’род’, ’пол’ (1457 г.) з ст.-польск. rodzaj ’від, гатунак’. Мена ‑dz‑ > ‑ж‑, як у радзі́цьдыял. ража́ць. Апрача таго, прасл. *dj, якое пераходзіла ў бел. *дж, у помніках пісьменства абазначаецца праз ж: промежу, преже, гражане, хожене (Карскі, 1, 381).

Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг. ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан. ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).

Ро́жаніца ’парадзіха’ (Нас.; в.-дзв., Шатал.; Мат. Гом.). Да прасл. *rodjen‑ic‑a < *rodъ > род1 (гл.). Адносна праблемных стараж.-рус. рожаница, мн. л. рожаницы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 796 (з літ-рай).

Ро́жаны ’родны’ (Нас.). Магчыма, уплыў польск. rodzony ’тс’, звычайна з прыстаўкамі ‑ро́джаны (напр., наро́джаны). Да род1, радзіць (гл.).

Ро́жны ’розны, разнастайны’ (Др.-Падб.) — у выніку кантамінацыі бел. розны (гл.) і польск. różny ’тс’.