Ро́жан ’ражон’ (ветк., Мат. Гом.). Да ражон (гл.). Націск на ро́‑, магчыма, пад уплывам паўн.-рус. мовы старавераў. Параўн. арханг. ро́жен ’адзін з кіёчкаў у прыстасаванні для сушэння траскі’, алан. ро́жень ’палка, на якую насаджваецца рыбалоўная сетка’, валаг. ’завостраны калок, вожаг, якім перамешваюць галавешкі, жар у печы асеці’. Сюды ж рожно́ ’драўляны пруцік, на якім смажаць сала на агні’ (Сл. Брэс.; мазыр., З нар. сл.), ро́жны ’качарэжнік’ (ЛА, 4), ро́жны ’вілкі, якімі ставяць у печ і дастаюць з печы чыгуны’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)