Ро́вал ’веласіпед’ (докш., Сл. ПЗБ; докш., ЛА, 2) — у выніку распадабнення p…р > р…л. Да ровар (гл.).
Ро́вам рэўці, роўма раўці́ ’не сціхаючы, моцна крычаць’ (ТСБМ, Шуба, Прыслоўе, 57; калінк., З нар. сл.), параўн. славац. revem revať ’тс’. Творны склон назоўніка роў 2 (гл.).
Ро́вар, ро́вэр, ро́выр, ро́вер ’веласіпед’ (ТСБМ, Сцяшк., Сцяшк. Сл., Сцяц.; лун., свісл., Шатал.; Скарбы, Сл. Брэс., Мат. Гом.; карэліц., гродз., З нар. сл.; беласт., Жыв. НС.; зах.-бел., ЛА, 2). Праз польск. rower ’тс’ з англ. rover ’вандроўнік’, ’бадзяга, валацуга’.
Ро́вень 1 ’ватэрпас, грунтвага’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), аформілася пад уплывам рус. у́ровень ’тс’. Да роўны (гл.).
Ро́вень 2 ’раўня’ (ТС). Гл. раўняць.