Ро́зваль (у Насовіча ро́зволь, відаць, пад уплывам уво́лю) ’задавальненне, раскоша’, параўн. выраз: наеўся ў розволь ’уволю, удосталь’ (Нас.). Да раз‑вал‑іцца ’раскінуцца’ (гл.). Утворана ад асновы (з прэфіксам) і суфікса ‑ь з адцягненым значэннем, як удосталь, уроссып, рус. вдоль, вдоволь і інш. Параўн. з гэтым жа коранем рус. пск. ро́звалень ’мяла, цяльпук’, ро́зваль ’нядбайны, без парадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)