Разво́д ’калёсы, прыстасавання для перавозкі бярвення’ (віл., Сл. ПЗБ), ’разведзены ў даўжыню воз’, ’поўны камплект колаў для воза’ (Сцяшк.). Лексіка-семантычнае ўтварэнне; перанос назвы адбыўся на аснове метаніміі: цэлае — воз — атрымала назву ад часткі — жэрдкі, што злучае перадок воза з задком і дазваляе падоўжыць воз: разво́дка ’трайня ў возе’ (гродз., Сл. ПЗБ). Параўн. драбі́ны, калёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)