Разво́ра, разво́рка, розво́рка, розвуо́рка ’трайня ў возе’ (Сл. ПЗБ), ’жэрдка, якая злучае задок з перадком воза’ (Сцяшк. Сл., Маслен.), разво́рваць, разво́рівать, розворы́ть ’падоўжыць воз з дапамогай разворы’ (Маслен.), чэш. rozvora ’жэрдка, якая падаўжае воз’, славац. rázvora, польск. rozwora ’тс’. Да прасл. *orz‑vor‑ (Махэк₂, 521) на базе прасл. *verti ’вярцець’. Гл. з тым жа коранем варочаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)