Між 1, мі́жы, між‑ ’паміж, сярод’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Бяльк., Растарг., Янк. 2, ТС, Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.), ст.-бел. мижъ. Да меж, межы (гл.). Карскі (1, 187) разглядае пераход е > і як несапраўдны, які ўзнік таму, што прыназоўнік між, з’яўляючыся праклітыкай, страціў свой націск, у выніку чаго ‑е‑ звузілася і перайшло ў ‑і‑. Сюды ж шматлікія ўтварэнні з першай часткай між‑: міжсобі, міссобку, міжсобку ’паміж сабой’ (КЭС, Бяльк.; іўеў., Сцяшк. Сл.), міжакры́лы ’частка цела паміж лапаткамі’ (Касп.), міжсошша ’адлегласць паміж сохамі ў гумне’ (Бяльк.), міжывоч ’між вачэй’ (ТС), міжы́калядзь ’святы ад каляд да шчадрухі’ (Шат.), або з яго варыянтам міз‑: мізо́градак ’разора’ (жлоб., Мат. Гом.).
Між 2 ’мяжа паміж сялянскімі палямі’ (малар., Выг. дыс.). Генетычна да мяж́а (гл.). Адсутнасць канчатка: уплыў прыназоўніка між 1 ці працэс адваротны, як укр. миш > ми́ша ’мыш’?
Міжа́ць ’імжэць’ (ТС). Да імжы́ць (гл.).
Міжджэ́ць ’карцець’ (астрав., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maũsti (1‑я ас. maũdžia) ’ныць’, ’жадаць’, ’сумаваць’, ’клянчыць’, ’клапаціцца, трывожыцца’.
Міжня́к ’помесь цецерука з глушцом’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, да мяжа́, рус. перм. межник ’тс’. Параўн. укр. межений ’сярэдні’. Менш верагодны перанос назвы з прасл. mьskъ, mьzgъ: рус., укр. меск ’мул’, ст.-рус. москъ, мъскъ, мъскъ, серб. ст.-слав. мьзгъ, серб.-харв. ма̀згов, мазг, мазак, кайк. mezg, славен. mezȅg, mȅzg ’мул’, чэш. mezek ’лашак’, рум. muşcoiu, алб. mushk, — усе з ілірыйск. крыніцы (Маёр, 293; Міклашыч, 210; Скок, 2, 490; іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 697; Бязлай, 2, 182).
Міжпе́рс(т)ніца, міжы́парніца ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Кіс., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да міжыпа́рніца (гл.). Матывацыя: лісты трыпутніка ў народнай медыцыне выкарыстоўваюцца як сродак для гаення ран. Аднак матывацыя наймення мэжы́пэрснык, мыжы́персныца для таемніка лускаватага, Lathraea squamaria L. (бяроз., Нар. лекс.) застаецца няяснай.
Міжыну́ціна ’памылка пры снаванні’ (Дабрав., Кросны). Да між 1 і ніць, ні́тка (гл.).
Міжыпа́рніца, міжы́пер(с)ніца, мізі́перніца, мізыперэ́сьніца ’прэласць, нарыў паміж пальцамі рук’, ’хвароба ног у кароў’ (Жд. 1, Чач., ТС; светлаг., Мат. Гом.; іўеў., Сцяшк. Сл.; лях., даўг., Сл. ПЗБ). Да між 1 і перст (< прасл. pьrstъ ’палец’).
Міжыт ’малако ў каровы перад цяленнем’ (ТС). З *нежыт. Параўн. рус. пери, нежить ’сукравіца’, якое з ne‑žitь. Да не і жыць (гл.).
Міжэ́нь ’маленькі дождж’ (паўд.-усх., КЭС). Да мжэнь, імжа́ 1 (гл.).