Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Міча́лка ’адна з дзявочых вясельных пасад; яе займала сястра маладога: сядзела побач з братам маладога і трымала васковыя свечкі’ (ТС). Няясна.

Міча́ць, міча́ці ’абзывацца слабым голасам (пра карову)’ (мядз., Нар. сл.; беласт., Сл. ПЗБ), рус. калін. мича́ть ’тс’. Да мычаць.

Мі́чман ’воінскае марское званне’ (ТСБМ). З рус. ми́чман (з 1710 г.) ’малодшы лейтэнант у флоце’, якое з англ. midshipman ’марскі кадэт’ (Фасмер, 2, 630; Крукоўскі, Уплыў, 83).

Мічы́сетка ’вотруб’е з пшанічнай мукі’ (Грыг.), мі́зісітка ’пшанічная мука’, міжы́седка ’дробнае вотруб’е з пшанічнай мукі’ (паўд.-усх., КЭС). З меж‑сі́тка < паміж сітам.