Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Міла́ ’чарот лясны, Scirius silvaticus L.’ (Рук. сл. Бяльк.), міліца ’чарот лясны’ (мін., Кіс.). У выніку пераносу назвы міліца з расліны сіт (Juncus L.) (гл.).

Мілава́цца, мілава́ць, мі́ловаць ’узаемна любіць, лашчыцца, абнімацца’, ’песціць, любіць’, милова́ньне ’далікатныя адносіны’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Да прасл. milovati (). Гл. мі́лы.

Мі́лаваць ’дараваць віну’, ’шкадаваць’, гіст. ’выказваць увагу, любіць’ (ТСБМ, Нас., Касп., Яруш., Растарг.), ’спачуваць і дапамагаць бедным, няшчасным і пакрыўджаным’ (КЭС, лаг.). Са ст.-рус. (праз рус. мову) миловати ’дараваць, выказваць ласку’, якое да прасл. milovati. Гл. мі́лы. Жураўскі (SlOr, 10 (1), 1961, 40) памылкова выводзіць ст.-бел. миловати са ст.-польск. miłować się.

Мілагу́чны ’прыемны на слых’ (ТСБМ). Наватвор У. Дубоўкі (Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, 6). Магчыма, паводле польск. miłodźwięk ’гармонія’ — калькай з н.-грэч. εὐφονία ’тс’.

Мі́ласлівы ’міласэрны’ (Нас., Шат., Касп.), ’міласцівы, ласкавы’ (Ян.), рус. ми́лосливый ’тс’. Бел.-рус. ізалекса (з суфіксам ‑л‑).

Мі́ласцівы ’прыхільны, паблажлівы, літасцівы’ (ТСБМ; КЭС, лаг.). Да ст.-слав. милостивъ ’тс’ (Цэйтлін, Лекс. ст.-слав. яз., 169), якое з милость ’міласць, добрыя, велікадушныя адносіны’, ’ахвяраванне, дар’ < милъ > мі́лы (гл.).

Мі́ласціна ’ахвяраванне жабраку, бедняку’ (ТСБМ), мі́ласьціня ’тс’ (Янк. 2, Нас.), мі́лостына, мі́лосціна ’тс’ (ТС). Агульнапаўд.-слав. milostynʼi ’літасцівасць, міласэрнасць’, ’міласціна, міласць’, якое наслаілася на ўжо існаваўшае milostь з такімі ж значэннямі, ад якога і ўтварылася пры дапамозе суфікса ‑ynʼi. Ва ўсх.-слав. мовах ст.-слав. милостын̑и змяшалася з назоўнікамі на ‑ina (Слаўскі, SP, 1, 140; Цэйтлін, Лекс. ст.-слав. яз., 164, 177).

Міласэрдны ’міласэрны’ (смарг., гродз., Сл. ПЗБ). Укр. милосе́рд(н)ий, рус. милосе́рдный, польск. miłosierny, чэш. milosrdný, славац. milosrdný, ст.-слав. милосьрдъ, прасл. milosьrdъ (пазней milosьrdьnъ) — калька заходняга паходжання: з лац. misericors (misericordia) ’міласэрнасць’ або са ст.-в.-ням. armiherzida, гоц. armahairts, ст.-в.-ням. armaherzí (Мее, 233; Гебаўэр, 2, 361; Фасмер, 2, 621; Тумбах, WSl, 14, 1969, 351–353). Пра запазычанне ст.-польск. miłosirdy са ст.-лац. гл. Сяткоўскі, БЕ, 31, 1981 (5), 407.

Мілата́, мілыта́ ’чароўнасць, прыгажосць, абаянне’ (ТСБМ, Бяльк.; ст.-дар., Жыв. сл.), ’пра захапленне, зачараванне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’добра, прыемна’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да прасл. milota. Гл. мі́лы. Сюды ж мілоцця ’любата, прыгажосць’ (Крыў., Дзіс.) < milotьje.

Мілёр ’вугаль для кузні’ (Ян.), мі́ляр ’доўгі капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалі дрэўны вугаль’ (усх.-палес., Лучыц-Федарэц), мазыр. мулёры ’печ, у якой выпальвалі дрэўны вугаль’ (Іванова, «Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах…», Гомель, 1980). З польск. mielerz, milerz ’касцёр бярозавых дроў, які выпальвалі ў яме’ (> прозвішча Мележ). Параўн. таксама чэш., miliž, славац. mila (< ням. Meiler), якое з лац. mīliārium ’тысяча кавалкаў, напр., пален’ — адзінка ліку (Махэк₂, 363). Гл. таксама мы́ляр.