Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мікала́еўская дзе́ўка ’старая незамужняя дзяўчына’ (Сцяшк.). Ад імя цара Мікалая II. Аналагічна польскі кава́лер ’стары халасцяк’.

Мі́канькі ’плоскуні без насення’ (езярышч., ДАБМ), рус. калін. ми́квенница ’мужчынскія каноплі’, серб.-харв. mikavnica ’звязка трапанага льну’. Да мы́каць2 (гл.).

Мі́каць1 ’рыкаць, мычаць, мыкаць’ (Юрч., Янк. 2, Ян.; паст., Сл. ПЗБ), мічэць ’тс’ (полац., Нар. лекс.), мік! — пра мычанне (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Мена ‑і‑ (замест ‑ы‑) — уплыў балт. моў (параўн. літ. mỹkti, mỹkauti ’мычаць’). Гл. таксама мы́каць.

Мі́каць2 ’неразборліва гаварыць, запінацца’ (Нас., Шат.). Балтызм. Параўн. літ. mỹkti ’няясна вымаўляць словы, запінацца’, mikė́ti, miksė́ti ’заікацца’.

*Мікіля́нка, мыкылянка ’балбатлівы чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. mỹkalas ’той, хто мычыць’, mýkelėti ’мармытаць, гаварыць як бы не хочучы і не ведаючы’.

Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.

Мікі́ткі ў выразе пад мікі́ткі ’пад рэбры’ (Растарг.). Няясна. Магчыма, ад Мікі́та. Параўн. рус. сімб. микитки ’скулы’ (?), цвяр. никитки ’ўздыхавіна’, ’падрабрынне’, варон. ’бакі’.

Мікі́ціцца ’капрызнічаць’ (ТС), мікі́цяць ’таіцца’ (брасл., Сл. ПЗБ), як і бел. змікі́ціць ’зразумець, здагадацца’ (ТСБМ), узыходзяць да імя Мікіта — абагульненая назва чалавека з пэўнымі ўласцівасцямі. Параўн. і ўкр. мики́тити ’віляць, выкручвацца, шукаць адгаворкі, нячыста дзейнічаць’.

Мікі́ш, мікішы́ ’мускулы’ (карэліц., Весці, 4, 1969). Паводле месца націску слова набліжаецца да літ. minkìšas ’мякіш’, а таксама да miñkštis, minkštìmas/minkštimà ’тс’ (там жа, 129).

Мікольнік, жытк. мікольнікі, нікольнікі, ст.-дар. мікольные грыбы́ ’майскія грыбы (баравікі)’, ’від дуба’ (БЛ, 4, 33; лельч., Жыв. сл.; Сцяшк. Сл.; Мат. Маг.), ’лешч, які нерастуе недзе каля свята Міколы’ (бас. Нёмана, Жук.). Утвораны ад імя св. Міколы, якое з с.-грэч. Νικόλαος. Мена н > м адбылася на слав. глебе (параўн. таксама рус., укр. Микола, польск. Mikołaj, серб.-харв. Mikola.

Мі́кра — у шматлікіх назвах з навукі і тэхнікі: мікраскоп, мікраметр, мікракосм, мікрафон і інш., запазычаных у савецкі перыяд у асноўным з зах.-еўр. моў праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 83) са ст.-грэч. μικρός ’малы’. Пасрэдніцай магла быць і польск. мова.

Мі́кра ’дробнарыбіца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). З новагрэч. μικρός ’малы, дробны’.