Нітка ’прадзіва, нітка’ (Бяльк., Яруш.; мсцісл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС), рэдка ніць ’тс’ (Яруш.), ніткі мн. ’прадзіва’ (Бесар.), параўн. укр. нить, ни́тка, рус. нить, ни́тка, польск. nić, nitka, чэш. nit, славац. niť, в.-луж. nić, nitka, н.-луж. niś, nitka, палаб. nait, славен. nit, nȋtka, серб.-харв. ни̏т, макед. дыял. нитка. Да прасл. *nitь, роднаснае літ. nýtis ’аснова’; усё ўзыходзіць да і.-е. кораня nēi‑ ’прасці’, г. зн. ’прадзіва’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 224; Шустар-Шэўц, 13, 1001). Значэнне ’нізка’, параўн. нітка грыбоў (Сл. ПЗБ, Шатал.; Мат. Гом., ТС), хутчэй за ўсё вынік пераасэнсавання дээтымалагізаванай назвы нізка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)