Міжня́к ’помесь цецерука з глушцом’ (карм., Мат. Гом.). Відавочна, да мяжа́, рус. перм. межник ’тс’. Параўн. укр. межений ’сярэдні’. Менш верагодны перанос назвы з прасл. mьskъ, mьzgъ: рус., укр. меск ’мул’, ст.-рус. москъ, мъскъ, мъскъ, серб. ст.-слав. мьзгъ, серб.-харв. ма̀згов, мазг, мазак, кайк. mezg, славен. mezȅg, mȅzg ’мул’, чэш. mezek ’лашак’, рум. muşcoiu, алб. mushk, — усе з ілірыйск. крыніцы (Маёр, 293; Міклашыч, 210; Скок, 2, 490; іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 697; Бязлай, 2, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)