Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

За́мак ’мацаваны палац’. Рус., укр. за́мок, польск. zamek, н.-луж. zamk, чэш. zámek, славац. zámok ’замок’, славен. zamȃk ’аддалены куточак зямлі’, балг. за́мък ’замак’ < рус., за̀мка ’месца ў цяні’, ’закрытае месца’, макед. замок ’замак’. Ст.-рус. замокъ ’замак’ (XVI ст. у польскіх справах). Запазычана ў ст.-бел. (1494 г., Марч. дыс., 44) з польск. (на што ўказвае націск) < чэш., дзе калька ням. Schloss ’замак’, ’замок’ (Мельнікаў, Slavia, 36, 1967, 101–102). Фасмер, 2, 77; Шанскі, 2, З, 47; БЕР, 1, 599.

Зама́н ’фальшывая прычына’ ’чары’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул., пск. зама́н ’абман’. Аддзеяслоўны бязафіксны наз., утвораны ад за‑ман‑уць, за‑ман‑іць ’прывабіць’. Гл. маніць.

Замбо́ліць, замбалі́ць ’гаварыць не тое, што трэба’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Хутчэй за ўсё з гіпатэтычнага польск. (незафіксаванага) *zębolićzęby ’зубы’). Параўн. рус. валаг. зубо́рить ’жартаваць’.

Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус. варонеж. замгну́ть ’тс’, укр. замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен. zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш. zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.

За́мець ’мяцеліца’. Рус. арл., кур., цвяр., бранск., тамб., пенз., варонеж. за́меть, укр. заме́та, за́метіль ’тс’, польск. zamieć ’тс’, ’сумёт’, чэш. záměť, славац. zámet ’тс’, н.-луж. zámet ’замяценне снегам, пяском і інш.’, славен. zamèt, zámet, серб.-харв. за́мет ’сумёт’. Ц.-слав. заметъ ’мноства’ (Бярында). Назоўнік ад дзеяслова zametati з абстрактным значэннем на ‑ь. Форма і значэнне супадаюць толькі ў рус. і бел., што можа ўказваць на дыялектны характар прасл. слова ці на позняе замацаванне значэння.

Замёт ’агароджа з тонкага бярвення, зададзенага ў шулы’ (ТСБМ). Рус. дыял. за́мёт ’тс’, укр. кіеўск., падольск. заме́т ’тс’, польск. zamiot ’тс’, балг. замет ’тс’. Ст.-рус. заме́ть (XVI ст.) ’замёт’. Гом. зямёт ’агароджа з бярвенняў’ (Янк. Мат.), відаць, у выніку асіміляцыі з > зʼ пад уздзеяннем мʼ. Ст.-рус. заметати і ст.-польск. zamiotać мелі знач. ’закідаць’ (XIV ст.), а пазней і ’зрабіць агароджу’ (XVI ст.), што можна лічыць развіццём ранейшага (агароджа > вал). Таму замёт — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова заметати.

Заміна́ць ’перашкаджаць’. Рус. замина́ть ’перашкаджаць, прыпыняць’, укр. замина́ти (розмову) ’прыпыняць (размову)’, балг. замина̀вам ’ад’язджаць’, макед. замине ’ад’язджаць, мінаць’. Ст.-рус. заминати ’ўтойваць, перашкаджаць’ (XVII ст.). Параўн. рус. зами́нка ’затрымка’. Значэнне ’перашкаджаць’ у кораня, прадстаўленага ў дзеяслове мінаць ’праходзіць’ (гл.), вынікае пры спалучэнні з прэфіксам за‑, які мае шмат значэнняў, у тым ліку і значэнні прасторавага абмежавання (В. С. Ільїн. Префікси в сучасній українській мові, 1953, 87–94). Копечны, Zákl. zásoba, 206; Фасмер, 2, 624.

Замо́ва ’заклінанне’. Укр. замо́ва ’тс’, польск. уст. zamowa ’закляцце’, н.-луж. zamołwa ’прабачэнне, абаронная прамова’, чэш. уст. zámluva ’заказ, клятва’. Параўн. рус. паўн.-дзвін. замо́вка ’заступніцтва словам’, пецярб. замовле́ние ’замова’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *замовити > замовіць ’выклікаць мовай чароўную дзею’, утворанага ад кораня, прадстаўленага ў мова (гл.).

Замо́жны ’багаты’. Рус. паўд., смал., бранск. замо́жный, заможно́й, укр. замо́жний ’тс’, польск. zamożny ’тс’, серб.-луж. zamožny ’заможны, здольны’, чэш., славац. zamožny, славен. zamǫ́žen, балг. заможен ’багаты’. Параўн. ст.-польск. zamożysty ’заможны’, zamóc ’узмацніць, дапамагчы’ (XVII ст.). Слова ўтворана, відаць, з суфіксам ‑ьn‑ і адпаведным чаргаваннем g — ž ад бязафікснага назоўніка zamoga < za + mog‑ti ’ўзмацніць’ (гл. магчы). Булахаў, Гіст. прыметнікаў, 3, 1973, 140: заможны — прыставачнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ст.-бел. можный ’багаты’ (гл. можны).

Замо́к ’прыстасаванне для запірання’. Рус., укр. замо́к, польск. zamek, серб.-луж. zamk, чэш. zamek, славац. zamka, zámok ’тс’, славен. zamka ’пятля’, серб.-харв. за̑мка ’пастка, пятля’, балг. дыял. за̀мка ’вузел’, ’пятля’, макед. замка ’сіло, пастка’. Ст.-слав. замъкнѫти ’замкнуць’, ц.-слав. замъкъ ’замок’. Ст.-рус. замъкъ (XII ст.) ’замок’. Ст.-бел. замок (Скарына). Паўн.-слав. бязафіксны назоўнік zamъkъ ад дзеяслова za‑mъk‑nǫ‑ti (гл. імкнуць), дзе прэфікс надаваў значэнне адмежавання (як у замінаць).