Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Згару́сціць ’зрабіць абы-як’, ’прыдбаць з цяжкасцю’ (ТСБМ), ’зваліць у кучу’, ’сабраць’ (Янк. I, II, Жд. 3), згарушчыць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да згарнуць і грувасціць. Гл. гарнуць.

Згвы́ліць ’плакаць’ (Касп.). Звонкі варыянт сквіл ’піск’ (гл.), як аскраквозґры і г. д.

Згламэ́здаць ’зрабіць абы-як’, згламазда́ць (Бяльк., Юрч.). Да гламазда́ць ’няўмела рабіць, плесці, шыць’ (Юрч.); параўн. гламазда ’нязграбная рэч, няўклюда’ (ТСБМ).

Згнэ́піць ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, ад ґнэ́біць. зафіксаванага ў тым жа рэгіёне са значэннем ’прыгнятаць, крыўдзіць’ (польск. gnębić), не выключана сувязь з літ. knėbti ’шчыпаць’ (Сл. паўн.-зах., 2, 293).

Зго́да ’лад’. Рус. сго́да ’шчасце’ (Даль), укр. зго́да, польск. zgoda, чэш. shoda, славац. zhoda ’лад’, н.-луж. zgoda ’добрае надвор’е’, славен. zgọda ’выпадак’, серб.-харв. зго̏да ’выпадак, умова, зручнасць’, балг. зго̀да ’зручныя абставіны, выпадак’, ’згода’, макед. згода ’зручнасць, выпадак’. Ц.-слав. (серб.) съгода ’выпадак’ (Міклашыч, Lex. palaeosl., Данічыч). Ст.-рус. згода (1493 г., у «польск. справах») ’умова, згода’. Ст.-бел., ст.-укр. згода ’мір’ (Сінаніма). Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова sъ‑god‑i‑ti () (гл. год, гадзіцца), які меў шырокае кола значэнняў, у тым ліку ’згаджацца, быць падыходзячым, трапляцца’. Бел. значэнне ўказвае, верагодна, на польск.-укр. бел.-славац. арэал, магчыма, хаця і не абавязкова пад польск. уплывам ці з польск. мовы.

Зго́йшыць ’растраціць; распрадаць’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязана з гойсаць ’хутка, мітусліва рухацца’, ’раз’язджаць, бегаць у пошуках чагосці ці без мэты’ (гл.) з прэфіксам з‑ і спарадычнай зменай с/ш.

Зго́мтаць ’украсці’, ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калым. сго́мтать ’скамячыць’. Другое значэнне гэтага экспрэсіўнага слова ўказвае на магчымасць сувязі з коранем ком‑ (скамячыць; параўн. рус. скомкать), тады першае можна тлумачыць як ’скамячыўшы, схаваць’ і ’ўкрасці’. Фанетыка: азванчэнне ск‑ у зг‑, магчыма, экспрэсіўна ці ў выніку асіміляцыі ‑к‑ да прэфіксальнага з‑; т замест к, як экспрэсіўная дысіміляцыя ці проста субстытуцыя.

Згон ’адкрытае месца для зборышча’, ’вялікая колькасць’ (Юрч. Вытв.). Рус. паўд.-зах. сгон, паводле Даля, ’агульная праца, што не залічваецца да чарговай паншчыны’, жалі і касілі сгоном. Аддзеяслоўны бязафіксны наз. съгонъ ад съгоняти (гл. гнаць).

Згра́бны ’прыгожы’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zgrabny ’тс’. Гл. граблі, грэбці.

Згра́я ’група сабак, ваўкоў’ > ’банда’. Укр. згра́я ’тс’, польск. zgraja ’натоўп; зграя’. Відаць, бел., укр. < польск., дзе, магчыма, ад zgrać się ’дапасавацца, дастасавацца адзін да аднаго для музыкальнага ці наогул тэатральнага выступлення, спартыўнай гульні’ з суфіксам ‑j‑а. Няясна.