Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Зна́йда, знайду́к ’падкідыш’ (Сл. паўн.-зах.), ’той, што знаходзіць ці кажа, што знаходзіць’ (Нас.), укр. зна́йда ’падкідыш’, польск. znajda ’тс’. Ад дзеяслова знайсці, знайду (з + найсці, гл. найсці) без суфікса ці з суфіксам ‑ук.

Знак ’умоўнае абазначэнне’. Рус., укр., балг. макед. знак, польск., чэш., славац. znak, славен., серб.-харв. znâk. Ц.-слав., ст.-рус. знакъ. Прасл. zna‑kъ ад кораня zna‑ з суф. ‑kъ (як гук і г. д.). Гл. знаць.

Знаць ’ведаць’. Рус. знать, укр. зна́ти, польск., в.-луж. znać, н.-луж. znaś, палаб. znot, чэш. znáti, славац. znať, славен. znáti, серб.-харв. зна̏ти, балг. зна̀я, знам, макед. знае. Ст.-слав., ст.-рус. знати ’ведаць’. Прасл. zna‑ti < і.-е. *gʼen‑, *gʼno‑ ’ведаць’: літ. žinóti, лат. zinât ’ведаць’, ст.-прус. po‑sinna ’пазнаю’, ням. kennen ’ведаць’, лац. co‑gnosco ’пазнаю’, ст.-інд. jānȃmi ’ведаю’, грэч. γιγνώσκω ’пазнаю’ і інш. Фасмер, 2, 100–101; Махэк₂, 717; БЕР, 1, 650; Траўтман, 371; Покарны, 1, 376. І.‑е. *gʼen‑ ’ведаць’ ад і.-е. *gʼen‑ ’нараджаць’ праз значэнні ’нараджацца, быць родзічам’ > ’ведаць чалавека’ Трубачоў, История, 154–157; Шанскі, 2, З, 101; іншы ход той жа сувязі: праз ’нараджаць’ > ’прымаць’ > ’даведвацца’ (Скок, 3, 658–659). Гл. яшчэ зяць.

Зне́цікі ’знянацку’ (Нас., Мат. Гом.), знеціўка ’тс’ (Бяльк.). Рус. смал. зне́тики, зах., смал. зне́тику ’тс’, укр. зне́тельки ’тс’ (Жэлях.); параўн. в.-луж. znětka ’з сучаснага моманту’. Знецікі < знеціўкі ў выніку сцягвання; *знеціўкі і зне́ціўка — спалучэнні прыназ. з з р. скл. назоўніка *неціўка, *нецівак < nečevъkъ ’бяспамяцтва’, суадносным з нячывіль (гл.). Гл. знячэўку. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.

Зне́шні ’вонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).

Знібе́ць ’аднастайна, тупа балець’ (Юрч. Сін., Мат. Гом.), знібіла ’ныцік, плакса’ (Юрч. Вытв.), — у Юрчанкі без націску. Рус. знобить ’адчуваць холад’, смал. знобе́ть ’пакутаваць’, смал., паўд.-сіб., алан., ярасл., паўн. зноби́ть ’пакутаваць’, укр. зноби́ти ’прастуджваць’, польск. дыял. znobić ’халадзіць’, чэш. znobiti ’астуджаны, адчуваць холад’, славац. znobiť ’марозіць, халадзіць’. Ст.-рус. знобити ’марозіць, халадзіць’ (XII∼XVII стст.). Параўн. балг. дыял. зно̀ба ’хваравіты стан’. У бел. захавалася форма з дзеяслоўным вакалізмам у адрозненне ад адназоўнікавай формы тыпу рус. знобить, якая прадстаўлена ў зазноба (гл.). Бел. і рус. дыял. значэнне ’балець’ магчыма разглядаць як пашырэнне значэння ’адчуваць холад’, якое можа лічыцца першасным. Znobiti ’марозіць’ звязваюць з zęb (гл. зяб1). Міклашыч, 401; Фасмер, 2, 101, БЕР, 1, 650; тут магла быць метатэза *zenb‑ > *zneb‑ (?) У супастаўленне ўключаюць зіма (гл.). Праабражэнскі, 254, Махэк₂, 707–708. Выдзяляюць прасл. корань *zьn‑, да якога далучаецца суфікс ‑ob‑a (але як тады быць з бел. формай?). Шанскі, 2, З, 102; Скок, 3, 659. Параўноўваюць з і.-е. *gʼen‑ ’нарадзіць, нарадзіцца’. Трубачоў, ВЯ, 1957, 2, 90; Трубачоў, Ист. терм., 153–154. Не выключана энатыясемічная сувязь з znojь (гл. зноіць); гл. зазноба. Адзінцоў, Этимология, 1974, 117–120. Няясна.

Зніка́ць ’пераставаць існаваць’. Рус. сника́ть ’панікаць’, укр. зникати ’знікаць’, польск. znikać ’тс’, чэш. кніжн. znikati, славац. уст. zniknút, славен. znikniti ’прайсці’, ’знікнуць’, izníkniti ’знікнуць’, серб.-харв. ѝзникнути ’ўзысці (пра расліну)’, ’узнікнуць, ’з’явіцца’, балг. изнѝквам ’узнікнуць, панікнуць’, макед. изникне ’знікнуць’, ’узыйсці’. Ц.-слав. изникнѫти ’знікнуць’, съникнѫти ’заглядваць уперад’, съницати ’наглядаць’ (Міклашыч, Lex. paleosl.), ст.-рус. изницати ’ўзнікаць’. З прэфіксам z‑ (< jьz ці sъn‑) ад дзеяслова nikati (гл. нікнуць).

Зніч ’святы агонь у язычнікаў’. Польск. znicz ’надгробнае полымя’, чэш. znič ’святы агонь у старажытных літвінаў і славян’. Верагодна, таго ж кораня, што і зноіць (гл.): zněti, zniti, znoi‑ (> znojь) ’гарэць’ з суф. ‑čь, які ўтвараў назвы прадметаў паводле дзеяння (Сцяцко, Афікс. наз., 45; Слаўскі, SP, 1, 102), як bitibičь.

Зні́чка ’падаючая зорка’ (ТСБМ), ’блукаючы агонь; асоба, што з’яўляецца ненадоўга’ (Нас.). Памянш. назоўнік з суф. ‑к‑а ад зніч (гл.)

Зно́даць ’сапсаваць, знішчыць’ (мядз., Нар. словатв.). Ад нодаць ’псаваць’ (Касп.). Параўн. занодаць.