Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Знявага ’абраза’. Укр. знева́га ’тс’. Рус. дыял. изнева́га ніжнегар., урал. ’насілле, няволя, прыціск’, урал. ’непрыемнасць’, польск. zniewaga ’знявага’. Параўн. чэш. znevážiti, славац. znevažiť ’пазбавіць важнасці’, рус. смал. знева́жить ’зняважыць, абразіць’. Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад знева́жаць (з ‑не‑ < jьz‑ne‑) з коранем vag‑ (гл. вага); параўн. антанімічную пару паважа́цьпава́га. Значэнне аб’ядноўвае польск., бел., укр. мовы; крыніцай могуць быць як укр., бел. (паколькі існуе рус. іншазначная паралель; параўн. і знямога без польск. паралелі), так і польск. (наяўнасць ст.-польск. znieważca ’хто не паважае багоў’, чэш., славац.).

Знямо́га ’стан крайняй стомленасці’. Укр. знемо́га ’бяссілле’, балг. изнемо̀га ’знямога’. Параўн. ст.-слав. изнемагати. Ст.-рус. изнемогати ’знемагаць’, ст.-польск. zniemóc, sniemóc ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова jьz‑ne‑mog‑a‑ti з коранем *mog‑; гл. магчы, верагодна, прасл. рэгіянальнага пашырэння (параўн. яшчэ рус. изнеможе́ние, польск. zniemożenie, в.-луж. zniemoženje, серб.-харв. изнѐмоглост ’знямога’).

Зняна́цку ’раптоўна’. Рус. бранск. изненачку. Укр. знена́цька, польск. znienacka, чэш. znenadaja, znenadajky ’нечакана’, славац. znenazdajky ’зразу’, славен. iznenâda, iznenâde, серб.-харв. и̏зненāтке̄, и̏зненāда, изнѐнањено ’нечакана’, балг. изнена̀да ’нечаканая падзея, пачуццё’, макед. изненада ’тс’. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1970, 3, 145), Брукнера (665), бел. (і ўкр.) з польск., дзе на месцы *dě‑ (параўн. надзея) фанетычна выступае с. Не выключана і запазычанне ў польск. з укр., бел. Прасл. дыял. jьz‑ne‑na‑dě‑j‑ьk‑y (аддзеяслоўны назоўнік *naděja > nadějьka, гл. надзея).

Зняць ’дастаць, здзець’. Рус. снять, укр. зня́ти, польск. zdjąć ’тс’, в.-луж. zjeć ’абагульніць, падвесці вынікі’, zejeć ’зняць’, н.-луж. zjeś ’зняць, забраць’, чэш. sejmouti, sníti, славац. sňať, славен. snę́ti, серб.-харв. сне́ти, сне̂ти, снијѐти, балг. снѝмам, снѐма ’тс’, макед. снема ’знікнуць’. Ст.-слав. сънѧти ’зняць’. Ст.-рус. съняти ’зняць’. Прэфіксальны дзеяслоў прасл. sъn‑ę‑ti, дзе корань ę‑/im‑/ьm‑, прадстаўлены ва узяць, прымаць, мець і інш., ‑n‑ — частка прэфікса. Не выключана, што бел. і ўкр. словы пад уплывам рус. Гл. мець.

Знячэ́ўку ’нечакана, мімаволі’ (ТСБМ), знячы́вілі ’стрымгалоў, мімаволі’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. укр. зніче́вʼя, знече́вʼя ’ад нечага рабіць, нечакана, без прычыны’. Форма знячэўку — спалучэнне прыназоўніка з з р. скл. назоўніка *нячцэвак. Паводле Шубы (Прыслоўе, 112), у форме знячэўкі адлюстроўваецца дээтымалагізацыя канчатка; магчыма і іначай: паралельная форма назоўніка ж. р. *нячэўка. Гэты назоўнік памянш. да нячы́віль (гл.). Гл. яшчэ знецікі. Мяркулава, Этимология, 1977, 91.