Знявага ’абраза’. Укр. знева́га ’тс’. Рус. дыял. изнева́га ніжнегар., урал. ’насілле, няволя, прыціск’, урал. ’непрыемнасць’, польск. zniewaga ’знявага’. Параўн. чэш. znevážiti, славац. znevažiť ’пазбавіць важнасці’, рус. смал. знева́жить ’зняважыць, абразіць’. Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік ад знева́жаць (з ‑не‑ < jьz‑ne‑) з коранем vag‑ (гл. вага); параўн. антанімічную пару паважа́цьпава́га. Значэнне аб’ядноўвае польск., бел., укр. мовы; крыніцай могуць быць як укр., бел. (паколькі існуе рус. іншазначная паралель; параўн. і знямога без польск. паралелі), так і польск. (наяўнасць ст.-польск. znieważca ’хто не паважае багоў’, чэш., славац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)