Зняць ’дастаць, здзець’. Рус. снять, укр. зня́ти, польск. zdjąć ’тс’, в.-луж. zjeć ’абагульніць, падвесці вынікі’, zejeć ’зняць’, н.-луж. zjeś ’зняць, забраць’, чэш. sejmouti, sníti, славац. sňať, славен. snę́ti, серб.-харв. сне́ти, сне̂ти, снијѐти, балг. снѝмам, снѐма ’тс’, макед. снема ’знікнуць’. Ст.-слав. сънѧти ’зняць’. Ст.-рус. съняти ’зняць’. Прэфіксальны дзеяслоў прасл. sъn‑ę‑ti, дзе корань ę‑/im‑/ьm‑, прадстаўлены ва узяць, прымаць, мець і інш., ‑n‑ — частка прэфікса. Не выключана, што бел. і ўкр. словы пад уплывам рус. Гл. мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)