Надзе́я ’надзея, спадзяванне’ (Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), укр. наді́я, рус. наде́я, польск. nadzieja, чэш. naděje, дыял. náděja, славац. nadéj, nádeja, в.-луж. nadžija, н.-луж. naźeja, славен. nȃdeja, серб.-харв. nada, дыял. nadeja, макед. дыял. надеја. Прасл. *naděja, вытворнае ад děti, гл. дзець (Міклашыч, 43; Бернекер, 1, 193; Брукнер, 353; Скок, 2, 497; Бязлай, 2, 211; Шустар-Шэўц, 13, 981). Махэк лічыць праславянскае слова аддзеяслоўным назоўнікам ад *nadějati sę ’спадзявацца’, узнікшым на базе пераноснага значэння *děti ’класці; меркаваць’, параўн. рус. полагать (Махэк₂, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)