Но́даць ’псаваць’ (Касп.), ’абнеслаўляць’ (Інстр. 3). Тыповы прастамоўны «займеннікавы» дзеяслоў з шырокай, звычайна адмоўнай ці непрыстойнай семантыкай (своеасаблівы эўфемізм), параўн. чэш. ondat, луж. wonozyć, wonoześ, славен. onegati, серб.-харв. о̏ндати, балг. онодя, онождам (таксама і нодя) ад прасл. *onъda, займеннікавага прыслоўя, што ўзыходзіць да *onъ, гл. ён (Махэк₂, 414; ESSJ SG, 2, 532).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)