Зго́мтаць ’украсці’, ’скамячыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калым. сго́мтать ’скамячыць’. Другое значэнне гэтага экспрэсіўнага слова ўказвае на магчымасць сувязі з коранем ком‑ (скамячыць; параўн. рус. скомкать), тады першае можна тлумачыць як ’скамячыўшы, схаваць’ і ’ўкрасці’. Фанетыка: азванчэнне ск‑ у зг‑, магчыма, экспрэсіўна ці ў выніку асіміляцыі ‑к‑ да прэфіксальнага з‑; т замест к, як экспрэсіўная дысіміляцыя ці проста субстытуцыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)