Замгнуць ’задрамаць на адно імгненне, сплюшчыць вочы, засынаючы’ (ТСБМ). Рус.варонеж.замгну́ть ’тс’, укр.замгну́ти ’задрамаць ненадоўга’ (Грынч.), славен.zamígniti ’злёгку задрамаць’. Усх.-слав. формы адлюстроўваюць *за‑мьг‑ну‑ти, дзе корань мьг‑ з чаргаваннем галоснага; гл. міг. Славен. форма з іншай ступенню чаргавання, як і чэш.zamihnouti se ’рынуцца, з’явіцца на імгненне’, утварылася аўтаномна.