Замбо́ліць, замбалі́ць ’гаварыць не тое, што трэба’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Хутчэй за ўсё з гіпатэтычнага польск. (незафіксаванага) *zębolić (з zęby ’зубы’). Параўн. рус. валаг. зубо́рить ’жартаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)