Замо́ва ’заклінанне’. Укр. замо́ва ’тс’, польск. уст. zamowa ’закляцце’, н.-луж. zamołwa ’прабачэнне, абаронная прамова’, чэш. уст. zámluva ’заказ, клятва’. Параўн. рус. паўн.-дзвін. замо́вка ’заступніцтва словам’, пецярб. замовле́ние ’замова’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *замовити > замовіць ’выклікаць мовай чароўную дзею’, утворанага ад кораня, прадстаўленага ў мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)