Замёт ’агароджа з тонкага бярвення, зададзенага ў шулы’ (ТСБМ). Рус. дыял. за́мёт ’тс’, укр. кіеўск., падольск. заме́т ’тс’, польск. zamiot ’тс’, балг. замет ’тс’. Ст.-рус. заме́ть (XVI ст.) ’замёт’. Гом. зямёт ’агароджа з бярвенняў’ (Янк. Мат.), відаць, у выніку асіміляцыі з > зʼ пад уздзеяннем мʼ. Ст.-рус. заметати і ст.-польск. zamiotać мелі знач. ’закідаць’ (XIV ст.), а пазней і ’зрабіць агароджу’ (XVI ст.), што можна лічыць развіццём ранейшага (агароджа > вал). Таму замёт — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова заметати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)