Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Ашмалак, ошма́лок ’абгарэлы кусок ці канец, край чаго-небудзь’ (Клім.). Ад шмалыты ’абпальваць, смаліць’ (там жа) як асмалак ад смаліць.

Ашмётак ’стаптаны лапаць; бясформенны кавалак гразі’ (Бяльк.), рус. бранск. асьмётак (Растаргуеў, Бранск.). Хутчэй за ўсё ад шмётка, ашмётка ’анучка, якой змятаюць са стала’ (ад сметать, этымалогія Насовіча), параўн. ашмоцце.

Ашмо́цце ’ашмёткі, рыззё’ (БРС, КСП). Гл. шмоцце ’лахманы’, шмотка ’брудная ануча’.

Ашмурава́ць ’сваволіць; дурэць; прыкідвацца кім-небудзь’ (Юрч.). Да ашмурэць (гл.).

Ашмурэ́ць ’ачумець, здурнець; рабіць недазволенае, дазваляць сабе ўчынкі дурнога’ (Гарэц., Бяльк., Юрч.). Да ачмурэць (гл.), фанетыка адлюстроўвае спарадычны пераход чм у шм, параўн. чмель//шмель, ці ўплыў аргат. шмурак ’дурак’.