Аляго́рыя, алягорыка ’мудраванне’ (Нас.), алягорык ’выдумшчык, фантазёр, чалавек, які гаворыць незразумела’ (Нас.) да алегорыя (гл.).
Алякну́цца ’напалохацца’ (Нас.), алякнуць ’напалохаць’ (Нас.). Гл. лякацца.
Аля́пка ’вадзяны верабей’ Cinculus cinelus’ (Інстр. II, БелСЭ). Рус. оляпка, олябка ’Cinclus aquaticus’. Сабалеўскі (Slavia, V, 3, 439) рэканструюе *el‑ęb на основе мяркуемага ст.-рус. *олѧбь (параўн. прозвішчы Олябьев, Алябьев) і звязвае яго з коранем el‑ у словах елень, ельць, елзать (ст.-грэч. ἐλάυνω ’ганю’). Неверагодна. Паводле Гараева, НД, 27, да ляпаць (гл.). Супраць Фасмер, 3, 138. Аднак гэта этымалогія, відаць, больш верагодная: рус. олябыш ’піражок, пампушка, пышка’, якое Сабалеўскі адносіць сюды ж, Даль звязвае з ляпаць. Мы мяркуем, што аляпка ўзнікла як аляпаваты ад дзеяслова ляпаць у значэнні ’пляскаць, шлёпаць (па вадзе)’.